photo_2025-10-20_11-28-19

Рады паведаміць, што кіраўнік БФ «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч, ўвайшоў у Экспертную раду пры Прадстаўніку Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека ў Львоўскай вобласці

Яго прызначэнне афіцыйна пацверджана загадамі Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека №72.15/23 ад 03.07.2023 і №6315/205 ад 23.06.2025.

Калі вы — грамадзяне Беларусі, якія сутыкаюцца з праблемамі прававога статусу ва Украіне або парушэннем сваіх правоў, вы можаце паведамляць пра свае праблемы. Усе звароты будуць афіцыйна агучаны і аформлены для вырашэння канкрэтных пытанняў.

Галоўная мэта — вырашаць праблемы з прававым статусам беларусаў ва Украіне і абараніць їх правы.

Калі ў вас ёсць пытанні або парушэнні вашых правоў — паведамце нам. Вашы звароты будуць агучаны і аформлены для афіцыйнага вырашэння.