photo_2025-10-07_17-33-08

Атрымалі афіцыйны адказ ад Міністэрства сацыяльнай палітыкі Украіны!

Шчыра дзякуем Міністэрству сацыяльнай палітыкі, сям’і і еднасці Украіны за адкрытасць да супрацоўніцтва і гатоўнасць да дыялогу з нашай супольнасцю.

Мы ўжо рыхтуем тэкст мемарандума аб супрацоўніцтве і прапановы для далейшага абмеркавання.
Верым, што сумеснымі намаганнямі зможам стварыць эфектыўнае партнёрства для падтрымкі беларусаў, якія жывуць ва Украіне, і для развіцця еднасці нашых народаў.

Працуем далей!