photo_2025-10-03_09-37-07

Дабрачынны фонд “Вільна Білорусь” афіцыйна заяўляе, што ні наш фонд, ні асобна “Дом Вольнай Беларусі”, не маюць акаўнтаў у сацыяльнай сетцы TikTok

Учора высветлілася, што ў сацыяльнай сетцы TikTok існуе нейкі акаўнт з назвай “dim_vilnoi_bilorusi Дім Вільної Білорусі” і эмблемай Дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь” на аватары. Улады Беларусі ўчора нават унеслі гэты акаўнт у свой “спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Дабрачынны фонд “Вільна Білорусь” афіцыйна заяўляе, што ні наш фонд, ні асобна “Дом Вольнай Беларусі”, які дзейнічае ў Львове, не маюць акаўнтаў у сацыяльнай сетцы TikTok і да акаўнту, які ўлады Беларусі ўчора ўнеслі ў свой спіс “экстрэмісцкіх”, не маюць аніякага дачынення. Мы не стваралі і не ствараем кантэнт, які распаўсюджваецца праз згаданы акаўнт і не згодныя са зместам большай часткі таго, што там пашыраецца. БФ “Вільна Білорусь” і Дом Вольнай Беларусі ў сваёй дзейнасці не карыстаюцца расійскай мовай і не пашыраюць інфармацыю пра сваю дзейнасць на ёй.
Мы заклікаем карыстальнікаў сацыяльнай сеткі TikTok не асацыяваць згаданы акаўнт з нашай арганізацыяй. Дом Вольнай Беларусі (украінскаю – “Дім Вільної Білорусі”) не мае аніякіх суполак або акаўнтаў у сацсетках. Дабрачынны фонд “Вільна Беларусь” мае сайт vilnabilarus.org.ua, а таксама суполкі ў Фэйсбуку (https://www.facebook.com/groups/1622319751308131), Тэлеграме (https://t.me/belaruscentrlviv) ды Інстаграме (https://www.instagram.com/vilnabilorus/). Любыя іншыя суполкі ці акаўнты ў сацсетках, якія спрабуюць карыстацца нашымі назвамі, з’яўляюцца фэйкавымі і мы да іх не маем дачынення.