photo_2025-10-01_20-17-41 (2)

Сёння ў «Доме Вольнай Беларусі» ў Львове адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная Дню абаронцаў Украіны

Мерапрыемства пачалося з малітвы за ўсіх загінулых, якую правёў святар Львоўскага гарнізоннага храма.
Мы ўшанавалі памяць беларусаў, якія аддалі свае жыцці за вольную і незалежную Украіну, і ўзгадалі тых, хто сёння плячо ў плячо змагаецца разам з украінцамі супраць расейскіх акупантаў.

У імпрэзе прынялі ўдзел:
жонка беларускага Героя, «Народнага героя Украіны» Зміцера Рубшэўскага (пазыўны Ганс),
Алег Савенко — рэгіянальны каардынатар Вярхоўнага камісара АБСЕ ў справах нацыянальных меншасцей у Львоўскай вобласці,
Юрый Антаняк — намеснік старшыні Львоўскага брацтва ветэранаў імя Рамана Шухевіча, грамадскі дзеяч,
прадстаўнікі Маріупольскага цэнтру «ЯМаріуполь. Львів» на чале з Валянцінай Бойка,
беларускія добраахвотнікі і сябры супольнасці.

Дзякуй усім, хто прыйшоў і падзяліў гэтую важную падзею разам з намі.
Героі жывуць, пакуль жыве памяць пра іх!

Слава Героям!