На базе Ізмаільскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта адкрыўся Офіс прадстаўніцтва Рады нацыянальных супольнасцяў Украіны.
У межах гэтай ініцыятывы ствараецца «Паўднёваўкраінскі дом грамадзянскай супольнасці» — прастора, якая аб’яднае і ўмацуе інстытуты грамадзянскай супольнасці ў стратэгічна важным рэгіёне.
Адзін з першых праектаў — адкрыццё Паўднёваўкраінскага офіса беларускай супольнасці ў г. Ізмаіл.
Гэта новая прастора для падтрымкі беларусаў поўдня Украіны, захавання нашай культуры і развіцця грамадзянскіх ініцыятыў.
Тут можна будзе атрымаць:
— бясплатную сацыяльна-прававую дапамогу
— сістэмную падтрымку беларускай супольнасці
— магчымасць рэалізаваць культурныя і адукацыйныя праекты
Кіраваць ім будзе этнічны беларус — Яраслаў Кічук, рэктар Ізмаільскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.
Разам мы робім беларускі голас на поўдні Украіны мацнейшым!
Працуем далей!
