photo_2025-07-28_18-26-40

Вось і завяршылася 25-я выстава “З Украінай у сэрцы”, якая была размешчаная ў будынку Закарпацкай абласной ваеннай адміністрацыі

Яна была прысвечана памяці беларускіх герояў, што загінулі ў расійска-украінскай вайне.

Урачыстае адкрыццё 25-й выставы “З Украінай у сэрцы” адбылося 26 чэрвеня ў горадзе Ужгарад. Упершыню ў гэтым горадзе адкрыццё прайшло на вуліцы, перад будынкам адміністрацыі, каб кожны жыхар і госць горада меў магчымасць далучыцца да падзеі і наведаць выставу.

Мерапрыемства стала чарговым крокам у справе захавання памяці пра беларусаў — тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу і вашу свабоду.

Выказваем шчырую падзяку Закарпацкай абласной ваеннай адміністрацыі за падтрымку і садзейнічанне ў правядзенні выставы.

Слава Героям!