Гэта — яскравы прыклад культурнай дыпламатыі ў дзеянні. Такія выставы з’яўляюцца важным інструментам, каб распавесці ўкраінцам пра сучасных беларускіх герояў, якія аддалі свае жыцці за свабоду Украіны і Беларусі. Пра тых, хто змагаецца не толькі супраць дыктатуры ў сваёй краіне, але і супраць імперыялістычнай палітыкі Расіі, якая ўжо дзесяцігоддзямі спрабуе праглынуць Беларусь, знішчыць яе мову, культуру і нацыянальную ідэнтычнасць.
Гэта не проста выставы. Гэта — сведчанне жывога беларускага руху, які не зламалі ні рэпрэсіі, ні вайна, ні выгнанне. Гэта — рух, што працягвае сваю барацьбу за вольную Беларусь — поруч з вольнай Украінай.
Працуем далей!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!


