Яны азнаёміліся з экспазіцыяй музея «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы», прысвечанай беларускім героям, што аддалі жыццё за свабоду Украіны і Беларусі.
Таксама наведалі магілы паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
Падчас візіту беларускія добраахвотнікі падпісалі і перадалі ў дар музею сцяг беларускага падраздзялення палка імя Кастуся Каліноўскага. Гэты сцяг зойме пачэснае месца ў нашай экспазіцыі і стане яшчэ адным сімвалам гераізму, гонару і салідарнасці беларусаў у змаганні за свабоду.
Слава Героям!
