Гэта не проста выстава — гэта гісторыя амаль 30 гадоў змагання беларусаў супраць дыктатуры і спробаў далучыць Беларусь да Расіі.
Прыгадаем, як беларусы ўнутры краіны супрацьстаялі прасоўванню расійскіх войскаў ва Украіну пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання — і працягваюць змагацца дагэтуль.
🗨 Пасля адкрыцця адбудзецца круглы стол, дзе пагаворым пра агульную гісторыю, супольны досвед барацьбы і супольнага ворага.
💪 Разам — мацней!