photo_2025-06-03_13-51-53

Сёння былі запрошаны на прамы эфір у студыю Суспільне!

Расказалі пра дзейнасць Дома Вольнай Беларусі ў Львове, дзе працягваецца праца на карысць беларускай супольнасці.
Гаварылі пра:
– беларускую школу, дзе вывучаюць родную мову;
– музей «Вільна Білорусь з Україною в серці», прысвечаны беларускім героям, якія змагаліся за свабоду Украіны і Беларусі;
– штодзённую працу і ініцыятывы, якія ладзім разам з неабыякавымі людзьмі.

Працуем далей!
Бо вера, мова і салідарнасць — гэта нашы асноўныя каштоўнасці.