photo_2025-04-28_10-37-52

Вось і завяршылася у Тэрнопальскім абласным краязнаўчым музеі выстава “З Україною в серці”

Тэма беларускіх герояў выклікала шчырую цікавасць тэрнапалян. У рамках дамоўленасці з навучальнымі ўстановамі на выставу “З Україною в серці” арганізавана 8 экскурсій, адпаведна выставу наведала 178 школьнікаў.
Украінская моладзь – гэта будучыня Украіны, вельмі важна, каб яны даведаліся пра тых, хто аддаў свае жыцці за іх свабоду і сталі падзяляць беларусаў ад лукашыстаў.

Нагадаем чарговае, 23-е ўрачыстае адкрыццё выставы “З Україною в серці” адбылося 21 сакавіка ў Тэрнопалі, ў Тэрнопальскім абласным краязнаўчым музеі.

Выказваем словы падзякі Кіраўніцтву Тэрнопальскага абласнога краязнаўчага музея,
Галаве Тэрнопальскай абласной рады, ветэрану расійска-ўкраінскай вайны Багдану Буткоўскаму, а таксама ўсім хто прыняў удзел і дапамог у правядзенні выставы, прысвечанай беларкскім героям, якія аддалі свае жыцці ва Ўкраіне за нашу з вамі свабоду.

Героі жывыя пакуль пра іх жыве памяць!
Слава героям!