photo_2025-01-31_14-33-44

Сёння сабралі і адправілі ў Чарнігаў гуманітарную дапамогу

Яна будзе раздадзена тым, хто мае патрэбу ў Чарнігаўскай вобласці, там, дзе пражывае вялікая колькасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары, тых, хто пацярпеў ад расійскай агрэсіі. Дзякуем за дапамогу ў адпраўцы ГО “Крапелька”.
Таксама дзякуем беларускай валанцёрскай арганізацыі з Літвы «Дапамога», за перададзеную гуманітарную дапамогу.
Хачу падзякаваць Сашку, ветэрану, былому афганцу, летам 2014 года ваяваў у батальёне “Айдар” дзе быў цяжка паранены, дастаўлены ў шпіталь з якога ён выйшаў толькі праз 4 гады. Цяпер ён ветэран інвалід які ўвесь час спрабуе рабіць добрыя справы, вось і сёння ён не гледзячы на ​​інваліднасць дапамог нам адправіць груз. Маленькіх добрых спраў не бывае.
Працуем далей!