photo_2025-01-26_17-42-22

“Дом Вільной Білорусі” – рэгулярна праходзяць заняткі па вывучэнні беларускай мовы

Цяпер тут, ужо рэгулярна, праходзяць заняткі па вывучэнні беларускай мовы.

Сёння у “Доме Вольнай Беларусі” адбыліся чарговыя заняткі курсаў беларускай мовы, падчас якіх ушанавалі памяць загінуўшых беларускіх герояў:
26 студзеня 1988 нарадзіўся Міхась Жызьнеўскі, актывіст Майдану, Герой Нябеснай сотні, Герой Украіны.
26 студзеня 2023 загінуў Эдуард Лобаў, палітвязень, сустаршыня «Маладога Фронту», беларускі добраахвотнік, які ваяваў ва Украіне з 2015 года.

Тыя, хто сёння прыйшоў на заняткі, атрымалі ў падарунак каляндар на 2025 год з партрэтамі беларускіх герояў, якія аддалі свае жыцці ва Украіне за нашу з вамі свабоду.

Як заўжды ў нас былі жывыя і нязмушаныя размовы, жарты і цудоўны настрой.
Чакаем вас усіх на на наступных занятках беларускай мовы.