Дзень Саборнасці — гэта свята, якое сімвалізуе не толькі аб’яднанне нацыі, але і яднанне ўсіх народаў і нацыянальнасцей, якія жывуць на тэрыторыі Украіны, а таксама ўсіх, хто разумее важнасць барацьбы, якую вядзе сёння Украіна супраць расійскай агрэсіі, супраць сіл тыраніі і зла.
Разам з украінцамі гэтую барацьбу вядуць і прадстаўнікі іншых народаў (нацыянальнасцей), сярод якіх і грамадзяне Беларусі.
Агучылі частку праблемных пытанняў з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі і члены іх сем’яў і якія неабходна вырашаць.
Звярнуліся да прысутных прадстаўнікоў улады Украіны і нацыянальных супольнасцей з прапановай: стварыць сумесную працоўную групу, якая б пастаянна займалася пытаннямі дабраахвотнікаў-замежнікаў. Гэта дасць магчымасць найбольш эфектыўна вырашаць як існуючыя, так і магчымыя будучыя праблемы.
Дзякуем арганізатарам за запрашэнне і правядзенне дадзенага мерапрыемства.
Працуем далей!
