У памяшканні з партрэтамі беларускіх Герояў якія аддалі ва Украіне свае жыцця за нашу з вамі свабоду, беларусы і ўкраінцы вывучалі беларускую мову.
Школу беларускай мовы сёння наведала 15 чалавек, сярод іх жонка і дачка беларускага Героя, «Народнага героя Украіны», Зьмітра Рубашэўскага пазыўны Ганс.
Як і ў папярэдні раз заняткі беларускай мовай зацікавілі не толькі львоўскіх беларусаў, але і ўкраінцаў. Варта адзначыць, што ў параўнанні двух самых блізкіх моваў беларуская вывучаецца значна з большай цікавасцю. Менавіта гэта і адзначылі па сканчэнні другіх заняткаў іх наведнікі.
Вельмі прыемна, што на другі занятак прыйшлі новыя людзі і ўдвая прыемна што гэта жыхары Львова.
Цяпер курсы беларускай мовы ў «Доме Вольнай Беларусі» у Львове будуць праходзіць рэгулярна.
Прыйсці на заняткі могуць усе ахвочыя.
Запрашаем!
