Гэта ўнікальны беларускі праект. Унікальнасць у тым, што гэта самі беларусы знайшлі памяшканне, сабралі грошы і аплацілі арэнду. Самі зрабілі за ўласныя сродкі рамонт, набылі мэблю і абсталяванне.
Праект, які не фінансуе ніхто, акрамя саміх беларусаў, большасць з якіх знаходзіцца ва Украіне. Гэта жонкі загінулых беларускіх Герояў, беларускія добраахвотнікі, валанцёры і простыя беларусы.
Дзякуючы ўсім ім у Львове зараз ёсць музей прысвечаны сучасным нацыянальным беларускім Героям, якія аддалі свае жыцці ва Украіне ў барацьбе супраць расійскай імперыі, беларуская школа, гэта пляцоўка на якой змогуць збірацца беларусы ва Украіне і не толькі, для абмеркавання і вырашэння розных пытанняў.
Наперадзе шмат планаў і працы.
Дзякуй усім тым хто з намі і тым хто нам дапамагае!
Працуем далей!
Разам да перамогі!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!







