Адбылася сустрэча з Шыманскай Галінай Сцяпанаўнай, Сакратаром гарадской рады Жытоміра. Абмеркавалі шэраг пытанняў, адно з перайменавання вуліц у гонар беларускіх Герояў.
Перадалі ў гарадскую раду каляндар з партрэтамі загінуўшых ва Украіне беларускіх Герояў, намаляваных украінскімі дзецьмі.
Таксама хочам выказаць Шыманскай Галіне Сцяпанаўне словы падзякі за выступ на адкрыцці выставы “З Украінай у сэрцы” і за словы падзякі на адрас беларускіх Герояў.
Працуем далей!