Выстава прысвечана беларускім Героям, якія аддалі сваё жыццё ва Украіне за нашу з вамі свабоду.
Нагадаем, што ў Хмяльніцкім вуліцу Пушкіна перайменавалі ў гонар беларускага Героя “Героя Украіны” Аляксея Скоблі, а Эдуард Лобаў атрымаў званне “Ганаровы жыхар Хмяльніцкага” і іх партрэты размешчаны на Алеі Герояў.
На Алеі Герояў у Хмяльніцкім павесілі бел-чырвона-белыя стужкі беларускім добраахвотнікам, беларускім Геооям Аляксею Скобле і Эдуарду Лобаву.
Узгаднілі з гарадскімі ўладамі і ўжо шукаем дзе замовіць нацыянальныя беларускія сцяжкі.



