Сёння на адкрыцці ў Вінніцы выставы “З Украінай у сэрцы”, прысвечанай беларускім Героям, прагучала шмат добрых слоў у адрас беларускіх Герояў. З прамовай выступіў намеснік ОВА Вінніцы, прадстаўнік інстытута нацыянальнай памяці Украіны. Было вельмі эмацыйнае выступленне маці Героя Украіны,Героя Нябеснай Сотні Максіма Шымко.
Вельмі моцны выступ ваеннага капелана ГУР і вельмі душэўны выступ жонкі загінулага беларускага Героя Паўла Горбача пазыўны Борт.
Дзякуй усім, хто дапамог правесці сённяшняе мерапрыемства.
Героі жывыя пакуль пра іх жывая памяць!
Слава Героям!
