У студзені мы ў Чарнігаве адкрылі выставу «З Україною в серці» прысвечаную беларускім Героям.
На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі вайсковай адміністрацыі, абласной і гарадской адміністрацыі, вайскоўцы, украінскія журналісты.
Прайшла сустрэча з кіраўніком дэпартамента культуры, абмеркавалі магчымасць перайменавання вуліц у Чарнігаве ў гонар беларускіх Герояў.
Выказваем вялікую падзяку ўсім тым хто падтрымаў дадзеную ініцыятыву.
Прыемна, што дзякуючы нашым зваротам ва Украіне з’яўляецца ўсё больш вуліц у гонар беларускіх Герояў, тых, хто прысвяціў сваё жыццё барацьбе супраць расійскай імперыі.
Працуем далей!