photo_2024-02-06_16-07-40

Фонд “Вільна Білорусь” працягвае дапамагаць сем’ям беларускіх Герояў, тым, хто аддаў свае жыцці ва Украіне за нашу з вамі свабоду

Кіраўнік фонду і валанцёр Аляксей Францкевіч распавёў @bnkbel, чаму гэта важная справа:

— Беларускія Героі аддалі ва Ўкраіне самае дарагое, свае жыцці за нашу з вамі свабоду. Вельмі важна гэта памятаць. Важна не забываць і пра сем’і герояў, пра іх дзяцей, якія, на жаль, засталіся без бацькоў.

Важна ім дапамагаць, рабіць так, каб яны ведалі, што яны не самотныя, што памяць аб іх ваярах і бацьках жывая.

Героі жывыя, калі пра іх жыве памяць!

📌Дапамагчы фонду фінансава можна па гэтай спасылцы