photo_2023-12-27_12-49-04

Беларуска-ўкраінскую ініцыятыва, у якой мы прымаем ўдзел: Bůh ochraňuj Ukrajinu z.s., і БО “БФ “РЕГІОНАЛЬНИЙ ОФІС “БОЖЕ БЕРЕЖИ УКРАЇНУ”

Яшчэ адна беларуска-ўкраінскую ініцыятыва, у якой мы прымаем актыўны ўдзел.

У гэтым годзе была зарэгістраваная арганізацыя ў Чэхіі
Bůh ochraňuj Ukrajinu z.s., і БО “БФ “РЕГІОНАЛЬНИЙ ОФІС “БОЖЕ БЕРЕЖИ УКРАЇНУ” ва Украіне.

Галоўная мэта арганізацый:

● арганізацыя адраснай дапамогі дзецям, якія пацярпелі ў выніку агрэсіі супраць Украіны, якія пражываюць цяпер ва Украіне, арганізацыя аздараўлення канкрэтных пацярпелых дзяцей за мяжой.

● аднаўленне дзіцячых бальніц, дзіцячых садоў, школ, разбураных рускімі

● арганізацыя і фінансаванне адвакацкага і лагістычнага суправаджэння ўкраінскіх дзяцей, незаконна вывезеных на тэрыторыю Расіі і акупаваных рэгіёнаў Украіны

Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве з Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрыем Лубінцом.

Ужо ідзе праца, гэта тоны гуманітарнай дапамогі, якая раздаецца адрасна ва Ўкраіне сем’ям унутраных перасяленцаў у якіх загінуў член сям’і і ў якіх ёсць дзеці.
Ідзе праца па іншых напрамках.

https://gsucharity.com/