Сёння ў выстаўкава-інфармацыйным цэнтры Музея Рэвалюцыі годнасці ў Кіеве адбылася сустрэча, прысвечаная 103-угодкам Слуцкага збройнага чыну. Яна мела назву “Наша справа – справа праўдзівая, а праўда заўжды закрасуе”, паводле апошніх словаў адозвы слуцкіх паўстанцаў. Абмеркаванне гістарычных падзеяў 1920-га года перарасло ў жывую дыскусію пра сучасныя адносіны паміж беларусамі і ўкраінцамі, пра наш дыялог і ўзаемаразуменне
Пасля гістарычнай даведкі пра падзеі 1920 года ўзнімаліся пытанні сумеснай барацьбы і беларусаў і ўкраінцаў з адным супольным ворагам – расійцамі, а таксама пра гістарычныя паралелі беларускага і ўкраінскага змагання.
Беларусы шчыра дзякуюць за арганізацыю імпрэзы супрацоўнікам Выстаўкава-інфармацыйнага цэнтру Музею Рэвалюцыі годнасці і выказваюць спадзяванне на працяг плённай працы дзеля набліжэння нашай агульнай перамогі.
Мы нагадалі пра беларускіх Герояў, якія аддалі свае жыцці ва Украіне ў барацьбе супраць расійскіх акупантаў з 2014 года, з пачатку расійска-ўкраінскай вайны і распавялі пра запушчаную намі ініцыятыву аб прысваенні пасмяротнага звання Героя Украіны двум беларускім добраахвотнікам Дзмітрыю Рубашэўскаму і Эдуарду Лобаву.
Слава Героям!