photo_2023-11-16_19-19-50

🕯Шэсьць месяцаў таму ва Украіне загінуў беларускі дабраахвотнік Міраслаў Лазоўскі за пазыўным “Мыш”

Міраслаў нарадзіўся ў 1973 годзе ў Менску. З дзяцінства шмат цікавіўся гісторыяй і добра ў ёй цяміў. Уласна, праз зацікаўленасць гісторыяй ён і далучыўся да беларускага руху

У 1995 годзе Міраслаў патрапіў у “Беларускае згуртаванне вайскоўцаў”, з маладзёвага крыла якога пазней паўстаў “Белы Легіён”. Міраслаў вельмі хутка набыў аўтарытэт і стаў лідарам руху. Шмат сілаў і часу ён аддаваў вайскова-патрыятычнаму выхаванню моладзі. Для яго Беларусь заўжды была перадусім

Міраслаў Лазоўскі загінуў 16 траўня 2023 года пад Бахмутам. “Мыш” кіраваў эвакуацыяй параненых, прыкрываў іх, выносіў зброю. Ён ішоў апошнім і зусім крыху не дайшоў да камандна-назіральнага пункту

✊ Слава Герою