“Гэта аб’яднанне праўкраінскіх беларускіх сілаў. Мы стварылі цэнтр дзеля захавання памяці пра беларусаў, што аддалі жыцьці за эўрапейскі выбар і каштоўнасці. Мы павінны захаваць гэтую памяць для будучых пакаленьняў”, — кіраўнік БФ “Вільна Білорусь” Аляксей Францкевіч
⚪️🔴⚪️ Беларускі цэнтр распаўсюджваціме інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў, што сёння ваююць ва Украіне супраць расеі, пра беларусаў удзельнікаў Революції гідності, пра злачынствы рэжыму лукашэнкі, дапамагаціме сем’ям беларускіх добраахвотнікаў і рэпрэсаваных, а таксама ладзіціме асьветніцкія праекты і выставы
🤝 Фонд супрацоўнічаціме з Украінскім інстытутам нацыянальнай памяці і ўкраінскімі ВНУ
✊ Працуем далей