Прэс-канферэнцыя з нагоды першай гадавіны “Вольнай Беларусі”
8 верасьня 2022, у дзень 508-й гадавіны перамогі аб’яднанага войска беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў над расейскае навалай пад Оршай, у дзень Беларускай Воінскай Славы – адбылася рэгістрацыя дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь”
З гэтае нагоды мы плянуем правесці прэс-канферэнцыю, дзе заснавальнік фонду Аляксей Францкевіч, раскажа пра праведзеную за гэты год працу
Сайт “Трыбунал” – анлайн-рэсурс, на якім змяшчацімуцца дадзеныя пра ўсіх беларускіх злачынцаў, рэжымных і вайсковых
Дамову аб напісаньні
падручніка пра беларускі нацыянальна-вызвольны рух з Драгобыцкім універсітэтам ім. Франка
Праект беларускага музэю “З Украінай у сэрцы” у Бучы, прысвечанага беларускім Героям, якія гінуць за незалежнасьць Украіны і Беларусі ад “расейскага сьвету”
Наша мэта – паказаць, што за свабоду трэба змагацца, і яшчэ раз нагадаць пра моманты гісторыі, калі мы, украінцы і беларусы, ужо перамагалі імперыю, разам
Плячо да пляча, супраць агульнага ворага!