Дабрачынны фонд “Вільна Білорусь” падпісаў дамову з Дрогобицьким педагогічним університетом ім. І. Франка пра падрыхтоўку і выданне навучальнага дапаможніка пра гісторыю сумеснай барацьбы беларускага і ўкраінскага народаў супраць нашага супольнага гістарычнага ворага – расійскай імперыі.
У найбліжэйшыя месяцы мы збярэм гістарычныя крыніцы і сведчанні людзей, якія асабіста ведалі нашых сучасных герояў, а навукоўцы-гісторыкі апрацуюць гэты матэрыял і падрыхтуюць тэкст кнігі.
Падчас гістарычнага моманту падпісання дамовы пра супрацу прысутнічалі журналісты беларускіх і мясцовых украінскіх СМІ.
Як адзначыла рэктарка ДДПУ Валянціна Бадак, такое выданьне важна ня толькі для беларускай моладзі, але і для ўкраінскай. Каб лепш разумець гістарычныя сувязі паміж беларускім і ўкраінскім народамі і тое, хто найбольш масава паўставаў поплеч з украінцамі на абарону ўсёй еўрапейскай цывілізацыі ад расейскае агрэсіі.
Падгатаваць і выпусьціць кніжку плянуецца да канца 2023 – пачатку 2024 году.
Чакайма! ✊
