Сёння, 23 жніўня, адбылося адкрыцьцё фотавыставы БО “Вільна Білорусь” ў будынку Бучанської агенції регіонального розвитку
Фотавыстава прысьвечаная беларусам, якія аддалі свае жыцці за свабоду Украіны і Беларусі ў змаганні з расейскімі захопнікамі ў шэрагах Узброеных Сіл Украіны
Цырымонія прайшла ў Дзень нацыянальнага сьцяга Украіны
У мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі раённай адміністрацыі, жонкі загінулых беларускіх ваяроў і дзейныя вайскоўцы
Пасля цырымоніі, ўдзельнікі наведалі музэй, у якім нядаўна адкрылася беларуская экспазыцыі, а таксама мемарыял змагання Бучы з расійскімі захопнікамі
Для беларусаў гэта асабліва сымбалічна – якраз ля мемарыялу ў першыя дні паўнамаштабнага ўварвання загінуў, абараняючы Бучу, беларус Ілля “Ліцьвін” Хрэнаў. Сёння ягоным імем названая вуліца ў Бучы, і яна якраз пачынаецца ад месца размешчаньня мемарыялу.
Удзельнікі і госьці ўсклалі кветкі да мемарыяльнага знака, прысвечанага 33 дням акупацыі і супраціву Бучы




