preview (1)

Украінскія памежнікі замянілі сцягі Лукашэнкі на БЧБ-сцягі

Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны (ДПСУ) замянілі чырвона-зялёны сьцяг рэжыму Лукашэнкі на мяжы зь Беларусьсю на нацыянальны сьцяг беларускага народу — бел-чырвона-белы.

На змену сцяга ўжо адрэагаваў мясцовы тэлеканал СТВ, які зняў пра гэта сюжэт, у якім абурыўся ўчынкам украінскага боку.

«Прыкладна два месяцы таму на КПП побач з дзяржаўным сцягам Украіны таксама лунаў бел-чырвона-белы сцяг. І варта адзначыць, што ўкраінцы таксама вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі на сумежных пунктах пропуску на тэрыторыі Брэсцкай памежнай групы», — паскардзіўся афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай памежнай групы Сяргей Дзмітрыеў.

Бел-чырвона-белы сцяг з’яўляецца гістарычным нацыянальным сімвалам Беларусі, з’яўляўся дзяржаўным да рэферэндуму 1995 года, у выніку якога быў заменены.

Па матэрыялах NV.ua