photo_2025-11-27_19-29-34

Кіраўнік БФ «Вільна Білорусь» быў запрошаны і прыняў удзел у пляцоўцы, прысвечанай абмеркаванню Плана захадаў па абароне правоў нацыянальных супольнасцяў — ад першых крокаў да рэальных змен

Гэта важная магчымасць распавесці пра беларускую супольнасць ва Украіне, прадставіць нашу дзейнасць і ўзняць праблемныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Украіне.
Пляцоўка стала месцам сустрэчы з сябрамі і партнёрамі, а таксама дала шанец на новыя сувязі і новыя магчымасці.

Сярод удзельнікаў былі:

  • Тарас Качка, Віцэ-прэм’ер-міністр па еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны
  • Кацярына Матэрнова, кіраўніца Дэлегацыі ЕС ва Украіне
  • Аляксандр Карніенка, першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны
  • Дзмітрый Лубінец, Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека
  • Віктар Яленскі, кіраўнік Дзяржаўнай службы Украіны па этнапалітыцы і свабодзе сумлення
  • Прадстаўнікі Офіса Рады Еўропы ва Украіне.
  • Андрэй Задорожны, старшыня Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека, дэакупацыі і рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый, нацыянальных меншасцей і міжнацыянальных адносін.
  • Людміла Сугак, т.в.а. Міністра юстыцыі Украіны…

Працягваем працаваць, каб голас беларускай супольнасці ва Украіне быў пачуты і каб нашы патрэбы былі ўлічаныя.