У офісе Меджлісу крымскататарскага народа адбылася сустрэча з Рэфатам Абдурахманавічам Чубаравым — украінскім крымскататарскім палітыкам і грамадскім дзеячам, народным дэпутатам Украіны III–V і VIII скліканняў, Старшынём Меджлісу крымскататарскага народа і намеснікам Старшыні Рады прадстаўнікоў крымскататарскага народа.
Кіраўнік БФ «Вільна Білорусь» рассказаў пра дзейнасць нашай арганізацыі, пра беларускую супольнасць ва Украіне, якая плячо ў плячо з украінцамі змагаецца супраць расійскай імперыі, і падзяліўся яе актуальнай праблематыкай. Атрымаў шмат разумных, важных і каштоўных парад. Дамовіліся пра супрацу.
Таксама хочам падзякаваць за цёплы прыём. У падарунак перадалі бранзалет з беларускай нацыянальнай сімволікай.
