photo_2025-10-30_14-20-04

Кіраўнік БФ «Вільна Білорусь» быў запрошаны і прыняў удзел у гістарычным міжнародным круглым стале «Свабода народам: як зруйнаваць маскоўскую імперыю зла», які адбыўся ў сценах Львоўскай абласной рады

Мерапрыемства было прысвечана падтрымцы нацыянальна-вызваленчых рухаў прыгнечаных народаў і пошуку супольных шляхоў дасягнення справядлівага міру.

Падчас сустрэчы Львоўская абласная рада падпісала дакумент аб супрацоўніцтве — на ўкраінскай і чачэнскай мовах — з Ахмадам Закаевым, Прэм’ер-міністрам Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, лідарам вызваленчага руху свайго народа і сімвалам барацьбы супраць расійскага каланіялізму.

Вельмі важна, што беларусы прысутнічаюць на такіх міжнародных пляцоўках і маюць магчымасць быць пачутымі. Гэта выразна паказвае: у нас адзін агульны вораг — расійская федэрацыя, і толькі праз адзінства ўсіх свабодалюбных народаў мы здолеем перамагчы імперыю зла.

Гэта яшчэ адзін крок да яднання і да нашай агульнай перамогі за свабоду і незалежнасць.