Выказваем шчырую ўдзячнасць Прадстаўніку Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека ў Львоўскай вобласці, Тарасу Міхайлавічу Подвірнаму, за запрашэнне і магчымасць удзелу ў дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека.

Падчас пасяджэння ён вылучыў два ключавыя праблемныя пытанні, якія сёння найбольш актуальныя для беларусаў ў Львоўскай вобласці:
- Прававы статус грамадзян Рэспублікі Беларусь
Найбольш распаўсюджаная праблема — сканчэнне тэрміну дзеяння пашпарта. Гэта стварае значныя цяжкасці пры легалізацыі пражывання, заключэнні кантрактаў з Узброенымі сіламі Украіны, працаўладкаванні, атрыманні дзяржаўных паслуг і рэалізацыі іншых правоў. - Дыскрымінацыя пры атрыманні публічных і натарыяльных паслуг
Беларусы рэгулярна сутыкаюцца з адмовамі ў натарыяльным завяршэнні перакладаў пашпартоў, часта спасылаючыся на грамадзянства і пазіцыю «не абслугоўваць грамадзян Расіі і Беларусі».
Гэта ўскладняе афармленне дакументаў, неабходных для легальнага пражывання, працаўладкавання і рэгістрацыі шлюбу.
Акрамя вуснага выступу, ён перадаў пісьмова сістэмныя праблемы і прапановы па іх вырашэнні, з магчымасцю ажыццяўлення маніторынгавага кантролю пры ўдзеле грамадскасці.

Прыемна, што Экспертная рада працуе над распрацоўкай эфектыўных рашэнняў для абароны правоў і свабод людзей ва Львоўскай вобласці.
Працуем далей
