На працягу двух месяцаў тысячы мясцовых жыхароў пазнаёміліся з гісторыямі беларускіх герояў, якія аддалі сваё жыццё ў барацьбе з расійскай імперыяй, а таксама тых, хто і сёння працягвае гэтую барацьбу разам з украінцамі.
Мукачэва стала ўжо 26-й лакацыяй, дзе была прадстаўлена выстаўка.

Па словах работнікаў Палаца, прыблізна каля 6–7 тысяч чалавек наведалі ўстанову за гэты перыяд.
Выказваем шчырую падзяку мэру Мукачэва, калектыву Палаца культуры і ўсім, хто падтрымаў і дапамог у арганізацыі гэтай важнай падзеі.
Далей экспазіцыя накіроўваецца ў Дом Вольнай Беларусі ў Львове, дзе ўжо 1 кастрычніка, у Дзень абаронцаў і абаронніц Украіны, яна будзе прадстаўлена для львівян і гасцей горада.
Героі жывыя, пакуль пра іх жыве памяць!
Слава Героям!

