photo_2025-08-29_16-10-40

8 верасня — роўна год з моманту, як у Львове ўрачыста адкрыўся Дом Вольнай Беларусі

Гэта сапраўды ўнікальны беларускі праект, створаны самімі беларусамі:
мы самі знайшлі памяшканне,
сабралі грошы і аплацілі арэнду,
зрабілі рамонт, набылі мэблю і
абсталяванне.

Без грантаў, без фондаў — толькі сіла і салідарнасць беларусаў ва Украіне і па ўсім свеце. Сярод іх — жонкі загінулых Герояў, добраахвотнікі, валанцёры і простыя людзі, якія вераць у Беларусь.

Сёння Дом Вольнай Беларусі — гэта:
📍 музей сучасных беларускіх нацыянальных герояў, якія аддалі жыцці за свабоду Украіны і Беларусі;
📍 беларуская школа;
📍 прастора сустрэч і абмеркаванняў, пляцоўка для супольнасці, якая жыве і дзейнічае.

У нас шмат планаў і вялікая праца наперадзе.
Мы дзякуем кожнаму, хто быў і застаецца з намі!

Разам — да перамогі!

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!