Да ўсталёўкі дошкі спрычыніліся старшыня дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» і кіраўнік беларускай дыяспары ва Украіне Аляксей Францкевіч, капелан айцец Яўген Орда, дэпутат абласной рады Алег Шпак, а таксама валанцёр Аляксандр Ясянчук.
Асвяціў шыльду архіепіскап Наваградскі і Паўночнаамерыканскі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін).
Перайменаваная вуліца знаходзіцца (https://t.me/flagshtok/11454?single) на поўначы Чарнігава побач з вуліцай Гомельскай. Гэты раён пацярпеў ад няўдалай спробы расійскіх войскаў увайсці ў Чарнігаў у сакавіку 2022 году.
Рашэнне аб перайменаванні было прынятае (https://chernigiv-rada.gov.ua/news/id-159767/) Чарнігаўскай гарадской радай 8 лютага 2024 года.
