Сённяшняя размова мае асаблівае значэнне. Рэлігійная свабода — гэта не толькі права чалавека на веру, але і важны паказчык агульнага стану правоў і свабод у краіне. У выпадку Беларусі мы бачым, як рэлігійнае жыццё часта становіцца аб’ектам кантролю і ўплыву — як з боку аўтарытарнай улады, так і з боку знешніх сіл, у першую чаргу Расійскай Праваслаўнай Царквы.
Сёння мы разам паспрабуем:
– ацаніць сучасны стан рэлігійнай свабоды ў Беларусі,
– паразважаць над роляй РПЦ у фармаванні ідэалагічнай прасторы,
– абмеркаваць магчымасць развіцця аўтакефальнага праваслаўя,
– і звярнуцца да досведу іншых постсавецкіх краін, якім давялося праходзіць падобны шлях.
Гэтая дыскусія — важны крок да фармавання візіі свабоднай, дэмакратычнай Беларусі, у якой рэлігія вольная ад маніпуляцыі, а кожны чалавек мае права сам вызначаць сваю духоўную дарогу.
