Учора паднялі важнае пытанне, якое датычыцца беларускіх добраахвотнікаў, што знаходзяцца ў расійскім палоне, а таксама аб узнагароджанні замежных абаронцаў званнем Героя Украіны — тых, хто, здзейсніўшы подзвіг, аддаў сваё жыццё за нашу і вашу свабоду.
Прэзідэнт Украіны выказаў зацікаўленасць і папрасіў прадаставіць адпаведную інфармацыю. І ўжо сённяз намі звязалася прадстаўніца Офіса Прэзідэнта — памочніца пані Алены Кавальскай, з просьбай перадаць прозвішчы ваеннапалонных і загінулых герояў.
Выказваем шчырую падзяку Офісу Прэзідэнта за аператыўнасць і жаданне дапамагчы.
Спадзяёмся, што нашы героі хутка вернуцца дадому — да сваіх родных і блізкіх.
У бліжэйшы час унясуцца змены у заканадаўства, якія дазволяць замежным легіянерам заслужана атрымліваць званне Героя Украіны пасмяротна.
Працуем далей.
Слава Героям!
Напярэдадні, 21 мая, Аляксей Францкевіч атрымаў узнагароду ад прэзідэнта «За абарону Украіны».
22 мая на сустрэчы нацыянальных грамад і меншасцяў з прэзідэнтам Украіны беларусу далі слова.

