photo_2025-05-09_15-55-45

Сёння ў Івана-Франкоўску ад імя ўсіх украінцаў, і найперш украінскіх вайскоўцаў, падзякавалі ўсім беларусам, якія сёння стаяць на абароне свабоды і незалежнасці Украіны і разам з ёю і Беларус

У Івана-Франкоўскай ратушы на базе абласнога краязнаўчага музея сёння адкрылася выстава “З Україною в серці”, якая распавядае пра загінулых у расійска-ўкраінскай вайне беларускіх герояў. Інфармацыйныя стэнды, на якіх змешчаныя выявы нашых герояў ды іхнія жыццепісы, размешчаныя проста на шляху на аглядальную пляцоўку ратушы і іх могуць пабачыць ўсе наведвальнікі музея.
Адкрываючы ўрачыстую імпрэзу, дырэктарка краязнаўчага музею Галына Бяднарчык адзначыла, што для яе і для многіх супрацоўнікаў і наведвальнікаў музею стала навіною інфармацыя пра тое, што беларусы ёсць другой нацыяй пасля ўкраінцаў, якія ваююць у шэрагах Узброеных сілаў Украіны і што ўжо больш за 80 беларусаў аддалі свае жыцці за Украіну.
На адкрыцці выступіла жонка Народнага Героя Украіны Змітра Рубашэўскага Галына Карчак. Яна распавяла пра погляды свайго загінулага сужэнца. Прадстаўнікі палка “Азоў”, у шэрагах якога ваявалі двое занулых беларусаў і абласной грамадскай арганізацыі “Патріот України” распавялі пра тое, што падчас удзелу ў баявых дзеяннях на фронце шматкроць супрацавалі з беларусамі, якія заўжды паказвалі найвышэйшую ступень самаадданасці і гераізму.
Вельмі сімвалічна, што ў адным з цэнтраў Галіччыны выстава “З Україною в серці” адкрылася якраз 9 траўня, калі ў паняволенай прарасійскім лукашызмам Беларусі ўлады шалеюць ад “пабедабесія”, узгадваючы бравурнымі парадамі Другую Сусветную вайну. І гэта ў той час, калі лукашэнкаўская Беларусь актыўна дапамагае сапраўды нацысцкай расіі весці агрэсіўную захопніцкую вайну супраць Украіны.
Выстава ў Івана-Фронкоўску працягнецца да канца траўня. Запрашаем усіх ахвочых.
Героі жывыя пакуль пра іх жыве памяць!
Слава Героям!

Жыве Беларусь!
Слава Україні!