photo_2025-05-03_13-33-18

Сёння сабралі і адправілі ў Чарнігаў гуманітарную дапамогу

Яна будзе раздадзена тым, хто мае патрэбу ў Чарнігаўскай вобласці, там, дзе пражывае вялікая колькасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары, тых, хто пацярпеў ад расійскай агрэсіі.

Дзякуем за дапамогу ў адпраўцы ГО “Крапелька”.
Таксама дзякуем беларускай валанцёрскай арганізацыі з Літвы «Дапамога», за перададзеную гуманітарную дапамогу і нашым літоўскім сябрам валанцёрам, якія яе нам даставілі ва Украіну.
Хачу падзякаваць Сашку, ветэрану, былому афганцу, летам 2014 года ваяваў у батальёне “Айдар” дзе быў цяжка паранены, дастаўлены ў шпіталь з якога ён выйшаў толькі праз 4 гады. Цяпер ён ветэран інвалід які ўвесь час спрабуе рабіць добрыя справы, вось і сёння ён не гледзячы на ​​інваліднасць дапамог нам адправіць груз.
Маленькіх добрых спраў не бывае.

Украінцы, літоўцы і беларусы зноў разам у барацьбе супраць нашага агульнага ворага, расійскіх акупантаў.
Разам мы абавязкова пераможам!
Працуем далей!

Слав Україні!
Жыве Беларусь!
Vardan Tos!