Па выніках праведзенага намі у Львове круглага стала, на падставе аналізу індывідуальных зваротаў і кейсаў, Прадстаўніком Упаўнаважанага у Львоўскай вобласці былі выяўлены сістэмныя праблемы, з якімі сутыкаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь падчас спроб легалізаваць сваё знаходжанне ва Украіне і рэалізоўваць базавыя правы.
У сувязі з чым, па сістэмных праблемах прававога статусу грамадзян Рэспублікі Беларусь ва Украіне, Упаўнаважанаму Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрыю Лубінцу перададзена, СЛУЖБОВАЯ ЗАПІСКА.
Выказваем словы падзякі Прадстаўніку Упаўнаважанага
у Львоўскай вобласці Тарасу Подвірнаму за праведзеную працу. Рашэнне праблем звязаных з прававым статусам беларусаў, якія знаходзяцца зараз ва Украіне, вельмі важнае. Асабліва гэта датычыцца беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў.
Працуем далей!