photo_2025-04-24_17-57-37

Сёння адбылася сустрэча з мэрам Тэрнопаля Надал Сяргеем Вітальевічам

Пазнаёміліся, расказалі пра сябе, пра сваю дзейнасць.
Прапанавалі Сяргею Вітальевічу ў Тэрнопалі запусціць акцыю, гарады Украіны выказваюць падзяку краінам, якія сёння дапамагаюць Украіне ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі. Падставай для акцыі стала Вільня, якая размясціла на сваім гарадскім транспарце надпіс у падтрымку Украіны.
Спадзяемся, што ў бліжэйшы час акцыя будзе запушчана і да яе далучацца мэры іншых гарадоў Украіны і такім чынам падзяку атрымаюць усе краіны, якія сёння разам з Украінай у барацьбе супраць краіны агрэсара – рф.

Падзякавалі мэру горада Тэрнопаль за праяўленую салідарнасць з беларускім народам у яго імкненні да свабоды і незалежнасці, нагадаю што ў 2020 годзе мэрыя Тэрнопаля ў знак салідарнасці вывесіла каля будынка мэрыі бчб сцяг.

Таксама мы прадставілі свайго прадстаўніка беларускай дыяспары ў Тэрнопалі, пазнаёміліся з кіраўніком дэпартамента культуры гарадской рады і дамовіліся аб супрацоўніцтве.