У круглым стале прынялі ўдзел:
Кіраўнік спраў Львоўскай абласной рады Яраслаў Гасяк, Прадстаўнік Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека ў Львоўскай вобласці Тарас Падвірны, Рэгіянальны каардынатар Вярхоўнага камісара АБСЕ па справах нацыянальных меншасцяў Львоўскай вобласці Алег Савенка, прадстаўнікі абласной рады і прадстаўнікі беларускай дыяспары.
На круглы стол былі запрошаны прадстаўнікі міграцыйнай службы, але іх, на жаль, не было.
На сустрэчы былі ўзнятыя і абмеркаваныя асноўныя праблемныя пытанні з якімі сутыкаюцца беларусы, якія пражываюць ва Украіне, гэта заканчэнне тэрміну дзеяння беларускага пашпарта, заблакаваныя банкаўскія рахункі, атрыманне грамадзянства, праблемы добраахвотнікаў…
Дамовіліся аб яшчэ адной працоўнай сустрэчы, якая адбудзецца ў бліжэйшы час.
Працуем далей!
