9 з іх – гэта дзеці нацыянальных беларускіх герояў:
дачка Паўла Суслава пазыўны Волат , дачка Змітра Рубашэўскага пазыўны Ганс, дачка Паўла Горбача пазыўны Борт, дачка і сын Васіля Парфянкова пазыўны Сябро, дачка і сын Вадзіма Шатрова пазыўны Папік, два сыны Аляксандра Стасевіча пазыўны Локі.
Таксама падарункі атрымаюць дачка і сын украінскага героя, які лічыцца зніклым без вестак у Курскай вобласці, маці іх з Беларусі.
Няхай гэтыя дзеці заўсёды ведаюць, што іх бацькі — гонар беларускай нацыі, прыклад мужнасці і самаахвяравання.
Шчыра дзякую за падарункі нашым украінскім сябрам Prague Maidan Ukrajinské Centrum Nusle, Prague Maidan HUB Nusle, ПЛАСТ Чехія – Plast Ceská republika.
Слава Героям!

