photo_2025-01-11_09-32-25

Сёння роўна чатыры гады, як мы афіцыйна пачалі сваю дзейнасць ва Украіне!

Спачатку гэта быў «Беларускі крызісны цэнтр у Львове», які дапамагаў беларусам вымушаным пакінуць Беларусь з-за палітычнага пераследу пасля так званых прэзідэнцкіх выбараў.
Зараз гэта БФ «Вільна Білорусь».
Можна шмат пісаць што мы за гэты час зрабілі якой колькасці людзей дапамаглі, але лепш мы проста і далей будзем рабіць усё,каб наблізіць нашу агульную перамогу.

Дзякуй усёй нашай камандзе валанцёраў.
Вы самая крутая каманда!
Дзякуй усім нашым украінскім партнёрам і ўсім хто нам дапамагаў увесь гэты час!

Працуем далей!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!