photo_2024-10-27_20-39-14

Сёння ў дзень украінскага пісменства і мовы ў «Доме Вольнай Беларусі» у Львове прайшлі першыя заняткі ў школе беларускай мовы

У памяшканні з партрэтамі беларускіх Герояў якія аддалі ва Украіне свае жыцця за нашу з вамі свабоду, беларусы і ўкраінцы вывучалі беларускую мову.
На першы занятак прыйшло каля 20 чалавек, сярод іх жонка беларускага Героя, «Народнага героя Украіны», Зьмітра Рубашэўскага пазыўны Ганс, беларускі добраахвотнік з батальёна «Волат»,які прыехаў спецыяльна сёння ў Львоў, добраахвотнік з баталену “Тэрор”.
Вельмі прыемна, што былі не толькі беларусы, але і ўкраінцы.

Цяпер курсы беларускай мовы ў «Доме Вольнай Беларусі» у Львове будуць праходзіць кожны тыдзень.
Прыйсці на заняткі могуць усе ахвочыя.

Працуем далей!