87 гадоў таму ў Менску, за адну ноч, маскоўскія акупацыйныя ўлады расстралялі каля 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі. У ліку расстраляных у тую ноч былі 22 беларускія пісменнікі, таму масавы расстрэл атрымаў назву «Ноч расстраляных паэтаў».
Быў паказаны дакументальны фільм “Лес”, які апавядае некалькі рэальных гісторый сталінскіх рэпрэсій на Гомельшчыне ў 1930-х гг.
У фільме выкарыстаны архіўныя відэа- і аўдыёматэрыялы, на якіх відавочцы расказваюць пра падзеі 1930-х гадоў.
Прыемна што акрамя беларусаў у мерапрыемстве прынялі ўдзел: Міраслава Цімчышын, сустаршыня Лігі укр. жанчын, студэнты гістфака ЛНУ ім. Франка, Аграрнага універсітэта, а таксама ўкраінская моладзь, якая дапамагае беларускім добраахвотнікам.
Самы пазітыўны момант, сёння да нас далучыліся новыя беларусы!
Працуем далей!