photo_2024-09-09_18-57-26

Сёння ў Львове адбылося ўрачыстае адкрыццё музея “Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы”

Сёння ў Львове адбылося ўрачыстае адкрыццё музея “Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы” прысвечанага беларускім Героям, тым, хто аддаў свае жыцці ва Украіне за нашу з вамі свабоду, у барацьбе супраць расейскай імперыі і тым беларускім Героям, якія працягваюць гэтую барацьбу.

Музей будзе напаўняцца і складацца з асабістых рэчаў і інфармацыі аб беларускіх Героях, якія аддалі свае жыцці ва Украіне за нашу з вамі свабоду. Калі ў вас ёсць інфармацыя аб загінуўшых беларускіх Героях ва Украіне з 2014 года, з пачатку расійска-Украінскай вайны, ёсць асабістыя рэчы альбо тое, што ў далейшым можа стаць экспанатам у музеі, будзем вам удзячныя, калі вы нам іх перадасце.

На адкрыцці музея “Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы”.
Жонка і дачка Змітра Рубашэўскага Ганс, жонка Паўла Суслава Волат, жонка Паўла Горбача Борт, жонка Аляксандра Стасевіча Локі і пан Зубр.


Яўген Орда, святар Праваслаўнай царквы Украіны, які ў 2014 годзе стаў капеланам “Правага сектара”, быў у расійскім палоне. Поўнамаштабнае ўварванне расійцаў ва Украіну айцец Яўген Орда сустрэў у Чарнігаве.
Яўген Орда лічыць сябе беларусам, прадстаўляе беларускую дыяспару Чарнігава.
Ён спецыяльна прыехаў з Чарнігава, каб прыняць удзел у адкрыцці «Дому Вільной Білорусі», які стане пляцоўкай для аб’яднаньня беларусаў Украіны.

Героі жывыя пакуль аб іх жыве памяць!
Слава Героям!