Текст абзацу

Правялі онлайн сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ва Украіне

Сёння ва Ўкраіне мы зрабілі тое, што трэба было зрабіць яшчэ ў 2020 годзе. Правялі онлайн сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ва Украіне.
У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары з Чарнігава, Жытоміра, Харкава, Нікалаева, Адэсы, Луцка, Роўна, Львова, Кіева, Тэрнопаля.

Толькі на Чарнігаўшчыне беларуская дыяспара складае парадку 25 тысяч чалавек.

Мэта сённяшняй сустрэчы:

Наладзіць устойлівыя гарызантальныя сувязі з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ва Украіне.
Арганізаваць сумесныя дзеянні беларускай дыяспары, накіраваныя на
дапамогу ЗСУ ў барацьбе з расійскімі акупантамі.
Захаванне беларускай нацыянальнай культуры, традыцый і звычаяў беларускага народа.
Абарона правоў беларусаў ва Украіне.
Паказаць усяму свету што беларусаў ва Украіне шмат і мы Нацыя.

Крыху пазней апублікуем больш падрабязную інфармацыю.

Жыве Беларусь!