Заўтра спаўняецца год як загінуў Эдуард Лобаў.
14 лістапада 2023 года намі была створана петыцыя на імя прэзідэнта Украіны аб прысваенні звання Героя Украіны беларускаму добраахвотніку Эдуарду Лобаву, пасмяротна.
За гэты час намі сабрана амаль 11 тысяч подпісаў з патрабаваных 25 тысяч. Да канца ўсталяванага тэрміна збору паўпісаў засталося 21 дзён.
Звяртаюся да ўсіх з просьбай падпісаць петыцыю і дапамагчы нам сабраць неабходную колькасць подпісаў.
Эдуард Лобаў аддаў ва Украіне сваё жыццё ў барацьбе супраць расійскіх акупантаў за нашу з вамі свабоду.
Ён жыў як герой і па-геройску загінуў.
Героі жывыя пакуль пра іх жыве памяць!
Слава Герою!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!